Пра праграму

 

Каардынатарам Міжнароднай PhD праграмы для Беларусі з’яўляецца Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».

Праграма арганізаваная па завочнаму прынцыпу. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва ўніверсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінаў. Выбар універсітэта для абароны дысертацыі ажыццяўляецца на індывідуальнай аснове ў залежнасці ад лінгвістычнай падрыхтоўкі, тэмы дысертацыі і іншых параметраў.
Праграма забяспечвае: кансультаванне, тэхнічную дапамогу, акадэмічную камунікацыю ў форме семінараў, сувязь з замежным універсітэтам і адстойванне інтарэсаў аўтара дысертацыі, кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам, збораў універсітэтаў за абарону, таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру і іншае).

Падрабязная інфармацыя пра праграму знаходзіцца ў прымацаваных файлах:

па-беларуску

на русском