У Мінску прайшла зімовая сэсія для ўдзельнікаў PhD праграмы

Фев 10th, 2014 | By | Category: Навіны PhD праграмы

У Мінску з 3 па 6 лютага 2014 года адбылася чарговая зімовая сэсія для ўдзельнікаў Міжнароднай PhD праграмы, якая сабрала 15 прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі.

У межах сэсіі былі абмеркаваныя даследчыя канцэпцыі дактарантаў і вольных слухачоў праграмы. Рэгулярныя абмеркаванні такога кшталту, як паказвае практыка, дапамагаюць значна паляпшаць даследчыя праекты.

Усяго падчас сэсіі было прадстаўлена 9 прэзентацый па розных накірунках сацыяльных і гуманітарных навук (гісторыі, паліталогіі, этнаграфіі, гендэрных даследаванняў ды іншых). Тэмы даследаванняў, якія абмяркоўваліся падчас сэсіі:

  • Роля ўніверсітэта ў фармаванні нацыянальных ідэнтычнасцяў: студэнты-беларусы ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў міжваенны перыяд у Вільні.
  • Нацыянальная палітыка савецкай улады ў дачыненні да латышскага насельніцтва на Беларусі (1918 — 1939 гг.).
  • Праблема этнічнай прыналежнасці насельніцтва Палесся ў навуковых і палітыка-ідэалагічных канцэпцыях.
  • Вексілалагічная спадчына Рэчы Паспалітай і яе трансляцыя ў Найноўшы час (на прыкладзе сістэмаў сцягоў Беларускай Народнай Рэспублікі і Літоўскай Рэспублікі).
  • Палітыка развіцця малых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь.
  • Жаночыя арт-практыкі ў культурнай прасторы Беларусі: антрапалогія штодзённасці 1990-х — 2000-х.
  • Параўнальны аналіз сацыяльных характарыстык і спосабаў рэкрутавання рэгіянальных элітаў Беларусі, Расіі і Украіны і сістэм іх ўзаемадзеяння з цэнтральнымі органамі ўлады ў перыяд з 1999 па 2013 гады.
  • Сучасная этнаграфічная супольнасць Беларусі. Кейс інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Tags: ,