Навіны PhD-праграмы: “Бібліятэку-музей В. Адамкуса наведалі беларусы”

Фев 13th, 2013 | By | Category: Навіны PhD праграмы

З 4 по 10 лютага бібілятэку-музей Валдаса Адамкуса наведалі дактаранты з Беларусі. Яны прыехалі ў рамках Міжнароднай PhD праграмы для маладых даследчыкаў, якім па тых ці іншых прычынах складана завершыць свае даследаванні ў Беларусі.

Kaunas

Прадстаўнік Міждународнай PhD праграмы для Беларусі і яе галоўны каардынатар Андрэй Казакевіч сказаў, што дадзеная праграма вельмі важная і неабходная для беларускай акадэмічнай супольнасці, паколькі яна забяспечвае дактарантам магчымасць для абароны без неабходнасці пакінуць Беларусь на 3-4 гады.
Доктарскую праграму распачаў Кансорцыум няўрадавых арганізацый у Беларусі, створаны ў 2011 годзе. Дактаранты бяруць удзел у выязных тыднёвых сэсіях, якія плануецца праводзіць у Літве, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах. Абарона дысертацыі адбываецца ў адным з еўрапейскіх універсітэтаў – партнёраў праграмы.

Першая сэсія прайшла ў Каўнасе ва Ўніверсітэце Вітаўта Вялікага. Арганізатарамі і выканаўцамі з літоўскага боку выступілі Інстытут Вялікага княства Літоўскага і Центр Чэслава Мілаша.

Адзін з галоўных арганізатараў і каардынатараў з Літвы Русціс Камунтавічус распавёў, што доктарская праграма дае ўнікальную магчымасць маладым беларускім навукоўцам займацца тэмамі даследаванняў, над якімі складана працаваць на радзіме па ідэалагічных ці проста бюракратычных прычынах.

Гэтая сесія заклікана дапамагчы беларускім дактарантам крытычна ацаніць свае даследаванні – канкрэтызаваць іх канцэпцыю, мэты, стратэгію і г.д.

Цягам сесіі дактаранты слухалі лекцыі выкладчыкаў УВВ, а таксама прадставілі свае даследаванні для кансультаванняў і абмеркаванняў, у якіх таксама прымалі ўдзел выкладчыкі ўніверсітэта. “Гэтыя лекцыі вельмі цікавыя і вельмі карысныя для нашых дактарантаў, таму што яны маюць магчымасць не толькі атрымаць новыя веды, але і абмеркаваць з выкладчыкамі іх даследчыя тэмы”, – сказаў А. Казакевіч.

… Агулам у сэсіі, разам з дактарантамі, прыняло ўдзел 11 прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі. Большасць удзельнікаў праграмы працуе над тэмамі, звязанымі з гістарычнай альбо паліталагічнай праблематыкай.

Арыгінал: http://adamkuslibrary.lt/v-adamkaus-bibliotekoje-muziejuje-sveciai-is-baltarusijos

Tags: , ,