Міжнародная PhD-праграма (дактарантура) для Беларусі (набор 2011 года)

Июн 2nd, 2011 | By | Category: Навіны PhD праграмы
Беларускі акадэмічны і экспертны Кансорцыум у рамках праграмы Flying University («Лятучы ўніверсітэт») аб’яўляе набор на Міжнародную PhD-праграму для Беларусі.
Беларускі акадэмічны і экспертны Кансорцыум — шырокая кааліцыя беларускіх інстытуцыяў для ўстойлівага развіцця, абароны правоў і задавальнення патрэбаў экспертнай, навуковай і выкладчыцкай супольнасці Беларусі па-за межамі дзяржаўных інстытутаў.
Міжнародная PhD-праграма (дактарантура) для Беларусі (набор 2011 года)
Каардынатарам Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі з’яўляецца Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».
Заснавальнікі Кансорцыума:

Каардынатарам Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі з’яўляецца Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».

Праграма арганізаваная па завочным прынцыпе. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва ўніверсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінаў. Выбар універсітэта для абароны дысертацыі ажыццяўляецца на індывідуальнай аснове ў залежнасці ад лінгвістычнай падрыхтоўкі, тэмы дысертацыі і іншых параметраў.
Праграма забяспечвае: кансультаванне, тэхнічную дапамогу, акадэмічную камунікацыю ў форме семінараў, сувязь з замежным універсітэтам і адстойванне інтарэсаў аўтара дысертацыі, кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам, збораў універсітэтаў за абарону, таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру і інш.).

Тэкст дысертацыі можа быць на ангельскай, расейскай ці беларускай мовах. Выбар мовы залежыць ад навуковай дысцыпліны, тэмы дысертацыі і ўніверсітэта, дзе будзе ажыццяўляцца абарона.
Стандартны тэрмін навучання па праграме — тры гады. Час навучання можа быць скарочаны ці працягнуты на індывідуальнай аснове.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Завершаная вышэйшая адукацыя (дыплом ВНУ ці ступень магістра).
  • Валоданне беларускай і расейскай мовамі ў ступені, дастатковай для разумення лекцыяў і напісання тэкстаў. Валоданне ангельскай мовай з’яўляецца пажаданым.
  • Наяўнасць навуковых, экспертных ці аналітычных публікацыяў.

Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2011 года ў электронным выглядзе на адрас: phd @ palityka.org.

Вынікі адбору будуць вядомыя на працягу месяца.
Па выніках першага конкурсу будзе адабрана 5 чалавек.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць:

  • Рэзюме (CV) з фотаздымкам, пазначэннем адукацыі, прафесійнага досведу, публікацыяў і іншай рэлевантнай інфармацыі.
  • Матывацыйны ліст у адвольнай форме. Aб’ём: да 2 старонак.
  • Кароткае апісанне дысертацыйнага даследавання, якое мусіць утрымліваць: тэму, апісанне праблемы даследавання, план, спіс літаратуры (не больш за 10 пазіцыяў). Агульны памер: да 5 старонак.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на электронны адрас: phd @ palityka.org.

Tags: , , , , ,