Да заканчэння прыёма заявак на Міжнародную PhD праграму для Беларусі засталося 5 дзён

Окт 10th, 2012 | By | Category: Навіны PhD праграмы

Шаноўнае спадарства!

Нагадваем вам, што дэдлайнам падачы заявак для ўдзелу ў конкурсе на Міжнародную PhD праграму з’яўляецца 15 кастрычніка.

Заяўкі прымаюцца ў электронным выглядзе на адрас: phd @ palityka.org.

Праграма забяспечвае: навуковае кансультаванне, тэхнічную дапамогу, акадэмічную камунікацыю і метадалагічную дапамогу ў форме семінараў, сувязь з замежным універсітэтам і адстойванне інтарэсаў аўтара дысертацыі, кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам, збораў універсітэтаў за абарону, таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру і інш.).

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў конкурсе, патрабаваннямі да заявак ды іншай інфармацыяй пра Праграму можна азнаёміцца тут:
http://phd.palityka.org/phd-news/mizhnarodnaja-phd-prahrama-daktarantura-dlja-belarusi-nabor-2012-hoda/