11 верасня адбудзецца семінар для ўдзелу ў Міжнароднай Phd праграме для Беларусі

Сен 3rd, 2013 | By | Category: Навіны PhD праграмы

DSC_312711 верасня 2013 года ў 18-30 адбудзецца семінар-кансультацыя для жадаючых прыняць удзел у Міжнароднай PhD-праграме для Беларусі.  На семінары плануецца разгледзець праблемы, звязаныя з фармуляваннем канцэпцыі даследчага Phd-праекта.

Інфармацыю пра месца правядзення можна будзе атрымаць зарэгістраваўшыся на phd @ palityka.org.

У лісце неабходна пазначыць:

— імя і прозвішча;

— месца працы;

— даследчы накірунак(дысцыпліну, па якой плануецца пісаць дысертацыйнае даследаванне).

Падача заявак ўдзелу ў Міжнароднай PhD праграме сканчаецца 20 кастрычніка 2013 года.

Дадатковую інфармацыю пра праграму і патрабаванні да ўдзельнікаў можна атрымаць на сайце http://phd.palityka.org