Стыпендыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча для маладых навукоўцаў

Мар 23rd, 2012 | By | Category: Акадэмічныя навіны

Стыпендыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча для маладых навукоўцаў прызначана для тых, хто хоць нейкім чынам звязаны з навукай. Гэта могуць быць асобы, якія толькі што скончылі ВНУ (але з пацверджанымі навуковымі зацікаўленасцямі ў выглядзе, напрыклад, артыкулаў альбо ўдзелу ў канферэнцыях), аспіранты, навуковыя супрацоўнікі. Асабіста я на момант падачы дакументаў была аспіранткай другога года навучання.

Паступленне

Для паступлення найперш трэба сабраць камплект неабходных папераў (інфармацыя тут i тут). Іх можна як выслаць поштай, так і проста пакінуць у польскай амбасадзе ў Мінску. Калі па выніках сабраных дакументаў вы продзейдзеце адбор, то вас запросяць на сумоў’е, якое адбываецца ў амбасадзе Польшчы ў Мінску. Сумоў’е праводзяць выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэту, і адбываецца яно па-польску. Веданне польскай мовы прынамсі на базавым узроўні для беларусаў абавязковае. Плюсам для вас будзе і веданне ангельскай, але яно не абавязковае. На сумоўі пытаюцца пра сферу навуковых інтарэсаў, якія польскія навуковыя асяродкі цікавяць і чаму, з кім з польскіх навукоўцаў хацелася б супрацоўнічаць. Усё гэта пасля будзе ўлічана пры размеркаванні па польскіх ВНУ.

Праграма

Стажыроўка складаецца з двух частак: месяца вывучэння (альбо паляпшэння ведаў) польскай мовы і 9 месяцаў непасрэдна стажыроўкі ў канкрэтнай ВНУ. Пры ўмове выканання ўсіх патрабаванняў праграмы можна атрымаць стыпендыю яшчэ на адзін месяц – ліпень, і правесці яго як заўгодна.

Увесь артыкул чытаць тут.

Tags: ,