Стыпендыя для беларусаў у Тарту

Мар 23rd, 2012 | By | Category: Акадэмічныя навіны

для каго: студэнты, дактаранты
дзе: Тарту, Эстонія
калі: 2012 — 2013
фінансавыя ўмовы: стыпендыя (пакрывае выдаткі аднаго семестра/года навучання)
дэдлайн: 15/04/2012
http://www.ut.ee/en/studies/

Ці хацелі б Вы навучацца ва ўніверсітэце, якому ўжо больш за 375 год, які ўваходзіць у 400 лепшых устаноў свету, у якім выкладаюць і навучаюцца прадстаўнікі 40 краінаў? Тады спяшайцеся падаць дакументы!

Якія дакументы вам трэба даслаць? Рэзюмэ адвольнай формы на паштовую скрыню kaija.murasov@ut.ee і матывацыйны ліст, копію школьнага атэстата з адзнакамі, копію школьнага атэстата на ангельскай мове, копію пашпарта, сертыфікат TOEFL/IELTS.

Якую праграму абраць? Усё будзе залежыць ад вашага ўзроўню атрыманай адукацыі. Падрабязны спіс — тут .

Працоўная мова — ангельская.

adukacyja.info

Tags: ,