Стыпендыі ў Эстонскай школе дыпламатыі

Июн 29th, 2012 | By | Category: Акадэмічныя навіны

дэдлайн: 31/07/2012

eceap.eu

У акадэмічным годзе 2012/2013 Эстонская школа дыпламатыі і Эстонскі Цэнтр Усходняга Партнэрства ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным Дэпартаментам Злучаных Штатаў прапануюць стыпендыю для двух грамадскіх актывістаў для ўдзелу ў трэнігу “Міжнародныя адносіны і еўрапейская інтэграцыя», які будзе парходзіць ў Таліне з верасня 2012 па май 2013.

Курс уключае наступныя модулі:

  • — Міжнародныя адносіны;
  • — Еўрапейскія даследванні;
  • — Дыпламатыя.

Мова навучаньня — ангельская.

Патрабаваньні для аплікантаў:

  • — быць грамадзянінам Беларусі;
  • — узрост да 35 год;
  • — актыўны ўдзел у будаваньні беларускай грамадзянскай супольнасьці ў галіне міжнародных зносінаў і/ці эўрапейскай інтэграцыі;
  • — добрыя веды ангельскай мовы.

Стыпендыя пакрывае:

  • — Аплату за навучанне;
  • — Штомесячную стыпендыю ў памеры 450 еўра;
  • — Пражыванне ў цэнтры Таліна;
  • — Страхоўку;
  • — Аплату візы.

Стыпендыя не ўключае презд у Таллін і назад.

Кандыдаты павінна прадставіць наступныя дакументы:

  • — Запоўненую форму-заяўку;
  • — Рэзюмэ на ангельскай мове;
  • — Матывацыйны ліст (300-400 слоў);
  • — Копію аб акадэмічнай паспяховаці;
  • — Копію пашпарта;
  • — Адзін фатаздымак;
  • — Эссэ на адну з наступных тэм:

1. Is Authoritarianism Today More Legitimate than Before?

2. Lessons Learnt from the European Financial Crisis

3. Challenges of Arab Spring

Прыярытэт будзе аддадзены кандыдатам матываваным на працяг прафэсійнай дзейнасьці ў сферы міжнародных адносін, міжнароднай палітыкі, дыпламатыі.

Дэдлайн 31 ліпеня 2012.

Заяўку можна падаць тут

Падрабязная інфармацыя пра праграму – на сайце: тут