Стыпендыі французскага ўрада на 2012-2013 навучальны год

Фев 26th, 2012 | By | Category: Акадэмічныя навіны

Французскі ўрад пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Францыі прадастаўляе стыпендыі на навучальны 2012-2013 год студэнтам, якія жадаюць працягнуць часткова або цалкам вучобу ў вышэйшых навучальных установах Францыі з атрыманнем пасля заканчэння французскіх дыпломаў.

Атрыманне адукацыі тычыцца толькі кандыдатаў наступных узроўняў:

  • Навучанне ў вышэйшай навучальнай установе на другім годзе Майстар або навучання ў вышэйшай навучальнай установе, пасля заканчэння якой выдаецца нацыянальны дыплом, эквівалентны дыплому Майстар (2-і год навучання);
  • Навучанне на атрыманне кандыдацкай ступені.

Умовы прыняцця кандыдатур на суісканне стыпендыі:

  • Мець беларускае грамадзянства, для тых, хто не мае беларускага грамадзянства, быць легальным рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
  • Мець дыплом аб вышэйшай адукацыі, прызнаны беларускай дзяржавай, які дазваляе вучыцца па абранай вучэбнай праграме ў Францыі;
  • Валодаць французскай мовай (акрамя выпадкаў, калі навучанне ў абранай навучальнай установе праводзіцца на англійскай мове, ці існуе дамоўленасць паміж навуковай лабараторыяй прымаючага боку праводзіць навуковыя даследаванні на любой іншай — не французскай мове);
  • Валодаць або мець намер атрымаць у будучым навучальным годзе патрабаваны ўзровень адукацыі.

Стыпендыі для атрымання дыплома ўзроўню Майстар выдаюцца на ўвесь навучальны год, іх працягласць не пераглядаецца з таго моманту, як толькі прынята рашэнне аб выдачы стыпендыі на пэўны перыяд дадзенага навучальнага года. Так як большасць выбраных навучальных праграм пачынаюцца з кастрычніка, стыпендыі будуць вылучацца пачынаючы з першага кастрычніка і не могуць выдавацца даўжэй канца чэрвеня 2013 года.

Адносна вучобы на атрыманне кандыдацкага звання, перавагу даецца дысертацыям, якія праходзяць у рамках соапекунства або сумеснага кіраўніцтва. Стыпендыі даюцца на семестр на працягу аднаго акадэмічнага года. Стыпендыі могуць давацца паўторна ў адпаведнасці з запытам, а таксама пры прадастаўленні справаздачы аб прасоўванні праведзеных работ з боку кандыдата. Кожны кандыдат павінен паказаць у дасье тэрміны свайго знаходжання ў Францыі. Стыпендыі будуць прызначацца з першага дня знаходжання ў Францыі, (названага ў дасье кандыдата).

Стыпендыі, што выдзяляюцца французскім урадам, адпавядаюць месячнай дапамозе роўнай прыкладна 767 еўра, якая пералічваецца наўпрост стыпендыяту і якая прызначана для пакрыцця расходаў на пражыванне і іншыя бягучыя расходы па месцы пражывання стыпендыята. Кожны стыпендыят мае сацыяльнае страхаванне і іншыя тарыфныя льготы, уласцівыя яго статусу. Праезд туды і назад (з адной краіны ў іншую) аплачваецца самім стыпендыятам, аднак трансфер з Парыжа ў іншыя гарады Францыі забяспечваецца французскім бокам.

Стыпендыі не прызначаны для аплаты за вучобу, таму яны даюцца толькі тым кандыдатам, якія запісаны ў бясплатныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Францыі.

Для тых кандыдатаў, якія з’яўляюцца стыпендыятамі французскага ўрада ў бягучым годзе, просьба аб аднаўленні выдачы стыпендыі на 2012-2013 год не з’яўляецца аўтаматычнай. У выпадку, калі аспірант жадае атрымаць новую стыпендыю, неабходна падаць усе дакументы для разгляду.

Каляндар падачы заяўкі і разгляду дасье кандыдата для атрымання стыпендыі:

да 31 сакавіка 2012 года прынесці або выслаць (штамп на пошце пацвердзіць дату адпраўкі дасье) па наступным адрасе:

Увазе сп-ні Маргарыты Кухаравай
Аддзел па супрацоўніцтве і культуры Пасольства Францыі
пл. Свабоды, 11
220030 МІНСК
тэлефон: 229 18 07, факс: 229 29 06

1. дасье кандыдата, у якое ўваходзяць наступныя дакументы:

  • Запоўнены фармуляр таго, хто просіць стыпендыю;
  • Рэзюмэ;
  • Матывацыйны ліст на французскай мове;
  • Дакладны план вучобы;
  • Копія самага апошняга атрыманага універсітэцкага дыплома;
  • Пацверджанне аб атрыманні адукацыі ад беларускага універсітэта ў суправаджэнні рэкамендацыйнага ліста ад кіраўніка;
  • Пацверджанне аб папярэднім запісе ў вышэйшую навучальную ўстанову Францыі ці для дактарантаў — ліст ад кіраўніка лабараторыі або дырэктара даследчай групы, які пацвярджае гатоўнасць прыняць дактаранта і кіраваць яго навуковымі даследаваннямі;
  • Ліст ад беларускага працадаўцы для кандыдатаў, якія ажыццяўляюць прафесійную дзейнасць, з дазволам на адпачынак на тэрмін праходжання вучобы.

2. кандыдаты будуць праінфармаваны аб канчатковым рашэнні ў панядзелак 16 красавіка.

Узор фармуляра запыту стыпендыі можна спампаваць тут.

Крыніца.

adukacyja.info

Tags: