Стажыроўка ў Еўрапейскай камісіі

Июн 29th, 2012 | By | Category: Акадэмічныя навіны

дэдлайн: 31/08/2012
ec.europa.eu

Еўрапейская камісія арганізуе два разы на год непасрэдна ў арганізацыі трэнінгавыя курсы працягласццю ад трох да пяці месяцаў, для выпускнікоў універсітэтаў. Гэта не выключае тых, хто ў межах бесперапыннай адукацыі толькі атрымалі універсітэцкі дыплом і пачынаюць новую прафесійную кар’еру. Трэнінгавыя перыяды пачынаюцца штогод 1 сакавіка і 1 кастрычніка.

Асноўныя мэты стажыроўкі наступныя:

Забяспечыць удзельнікаў практычнымі ведамі аб працы ў Еўрапескай камісіі, даць ім магчымасць набыць асабісты досвед з дапамогай кантактаў, набытых падчас паўсядзённай працы, даць магчымасць далейшага развіцця і прымяненню на практыцы ведаў, якія яны набылі падчас вучобы і, у прыватнасці, у галінах сваей кампетэнцыі.

Каб прыняць удзел вы павінны:

  • — мець скончаную першую ступень вышэйшай адукацыі і атрымаць дыплом да заканчэння дэдлайну падачы заявак.
  • Не удзельнічаць у стажыроўках іншых інстытуцый Еўрапейскага звязу;
  • Вельмі добра валодаць ангельскай, французскай або нямецкай мовай;

Удзельнікі атрымаюць фінансавую дапамогу ў памеры 1047,55 еўра штомесяц. Удзельнікі з абмежаванымі магчымасцямі могуць атрымаць дадатковае фінансаванне.

Каб падаць заяўку неабходна:

  • запоўніць онлайн форму заяўкі
  • даслаць ваш файл з заяўкай, пажадана заказной поштай да заканчэння дэдлайну падачы заявак.

Больш інфармацыі можна знайсці тут.