Навучанне па праграме «Даследваннi ў галiне палiтыкi i грамадскага развiцця»

Июн 29th, 2012 | By | Category: Акадэмічныя навіны

2012-2016  www.trt.vdu.lt/EN/

VYTAUTAS MAGNUS UNIVERSITY дае магчымасць жадаючым з Беларусi атрымаць стыпендыю i навучацца па праграме «Даследваннi ў галiне палiтыкi i грамадскага развiцця».

Працягласць праграмы складае 8 семестраў/4 акадэмiчныя гады. Па заканчэннi студэнтам надаецца ступень бакалаўра. Разлiчваецца, што на гэты момант Вы будзеце ўяуляць сабой прафесiйнага аналiтыка ў палiтычнай, сацыяльнай i эканамiчнай сферах.

Мова навучання – ангельская.

Хто можа падаваць заяву? Асоба з вышэйшай адукацыяй i з валоданнем беглай ангельскай мовы. Таксама трэба прыкласцi наступныя дакументы:

  • дыплом на мове арыгiнала i пераклад на ангельскую (не забудзьцеся на “апастыль”!);
  • TOEFL, ELTC цi iншыя пасведчаннi ведання моваў;
  • копiя пашпарта;
  • пашпартнае фота памерам 3 x 4 cm;
  • копiя аплаты за падачу заявы (50 еўра);
  • матывацыйны лiст (300-500 слоў);
  • жыццярыс на ангельскай мове.

Кандыдаты з Беларусі могуць падаваць заяву на атрыманне стыпендыі.

Дасылайце усе свае пытаннi да прафесара Egdunas Racius на скрыню e.racius@pmdf.vdu.lt .