Летняя школа «Працоўныя адносіны і мэнэджмэнт падчас крызіснага становiшча ў Германіі: мадэль для Еўропы?»

Мар 23rd, 2012 | By | Category: Акадэмічныя навіны

Для каго: маладыя навукоўцы, студэнты, дактаранты
дзе: Берлiн, Нямеччына
калі: 17 – 21 верасня 2012
фінансавыя ўмовы: складка на ўдзел 50 еўра
дэдлайн: 27/04/2012

Інстытут эканамічных і сацыяльных даследаванняў (WSI) запрашае ўсiх жадаючых прыняць удзел у летняй школе ў Берліне пад назвай: «Працоўныя адносіны ды мэнэджмэнт падчас крызіснага становiшча ў Германіі: мадэль для Еўропы?».

Зараз iдуць дэбаты аб тым, чаму эканоміка Германіі была адносна стабiльнай падчас «Вялікай рэцэсіі» у 2008 – 2010, і як гэта звязана з нямецкай мадэллю працоўных адносін.

Летняя школа 2012 WSI жадае паўдзельнічаць у гэтай дыскусіі. На ёй будзе вывучацца нямецкі мэнэджмэнт крызіснага кіравання , аналізавацца прычыны, наступствы і пабочныя эфекты «працоўнага цуду Германіі», і абмяркоўвацца пытанне, ці можа нямецкая мадэль служыць у якасці мадэлі для Еўропы.

Удзельнікі школы запрашаюцца да ўдзелу ўгэтай дыскусіі, ім будзе прадастаўлена магчымасць прадставіць і абмеркаваць свае даследчыя праекты. Школа WSI чакае маладых навукоўцаў, студэнтаў і дактарантаў з усіх грамадскіх навук (эканоміка, права, сацыялогія, паліталогія і г.д.).

Кантакты, анкету для ўдзелу ды iншыя падрабязнасцi можна знайсцi тут.

adukacyja.info

Tags: