Конкурс грантаў «Grenzgänger» ад фонда iмя Р. Боша i Лiтаратурнага Калёквiюма Бэрлiна

Мар 23rd, 2012 | By | Category: Акадэмічныя навіны

для каго: маладыя спецыялiсты, навукоўцы, творцы
дзе: Нямеччына
калі: 2012
фінансавыя ўмовы: грант ад 2000 € да 10.000 €
дэдлайн: 30/04/2012

Фонд iмя Роберта Боша (Robert Bosch Stiftung) сумесна з Лiтаратурным калёквiюмам Бэрлiна (Literarisches Colloquium Berlin) шукае даследчыкаў цэнтральнай, усходняй і паўднёва-ўсходняй Еўропы, якiя плануюць апублікаваць свае працы на нямецкай мове. Дзеля таго, каб сабраць інфармацыю з першых рук і наведаць гістарычныя месцы.

Публікацыі павінны быць разлiчаныя на шырокую аўдыторыю, каб стымуляваць дыскусію і спрыяць лепшаму разуменню ў краінах цэнтральнай, усходняй і паўднёва-усходняй Еўропы. Праца можа быць у выглядзе мастацкай прозы і эсэ, фота альбо падручніка, дзіцячай кнігі, а таксама сцэнарыя для дакументальнага фільма ці радыёперадачы.

Рэгулярна абнаўляецца інфармацыя аб папярэдніх публікацыях .Вы можаце знайсцi iх тут.

Кантактная асоба – Inga Niemann.

Telefon: 030 816996 64

E-Mail: niemann@lcb.de .

Падрабязней тут.

Tags: ,