Конкурс эканамічных даследаванняў Вясна 2012

Фев 26th, 2012 | By | Category: Акадэмічныя навіны

http://www.eerc.ru/competition_menu/

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца даследчыкі-эканамісты, якія з’яўляюцца грамадзянамі краін СНД і пражываюць на тэрыторыі Садружнасці. Заяўкі прымаюцца як ад індывідуальных даследчыкаў, так і ад даследчых калектываў. Суіскальнік можа падаць толькі адну заяўку на конкурс (індывідуальна або ў складзе даследчага калектыву), у адваротным выпадку адпаведныя заяўкі не будуць разгледжаны.

Конкурс арыентаваны на падтрымку даследаванняў, звязаных з рашэннем актуальных праблем эканамічнага і сацыяльнага развіцця краін СНД.

Арганізатар: Кансорцыум эканамічных даследаванняў і адукацыі (EERC).

Конкурс праводзіцца па наступных прыярытэтных напрамках:

  • Прадпрыемствы і рынкі тавараў;
  • Рынкі працы і сацыяльная палітыка;
  • Макраэканоміка і фінансавыя рынкі;
  • Эканоміка грамадскага сектара;
  • Міжнародны гандаль і рэгіянальная інтэграцыя.

У межах конкурсу не падтрымліваюцца тэарэтычныя даследаванні, якія не маюць практычнага значэння для эканамічнага развіцця краін СНД.

Прызы:

Фінансаванне праектаў ажыццяўляецца ў форме індывідуальных грантаў; памер грантаў складае ад 6000 да 12 000 даляраў ЗША. Па выніках фінальнага этапу конкурсу магчыма таксама прысуджэнне грантаў на дапрацоўку праектаў перспектыўным маладым даследчыкам. Кансорцыум кампенсуе выдаткі іншагародніх даследчыкаў (кіраўнікоў праектаў) на праезд да месца правядзення навуковых семінараў, а таксама аплачвае іх пражыванне і харчаванне.

adukacyja.info

Tags: