Еўрапейскі кангрэс “Еўропа: крызіс і аднаўленне”

Июн 29th, 2012 | By | Category: Акадэмічныя навіны

5-8 красавіка 2013

дэдлайн: 14/09/2012, 01/10/2012

www.euroiccees2013.org

Працэс палітычных, эканамічных і культурных зменаў у Еўропе атрымаў моцны штуршок ад краін усходняй Еўропы і іх суседзяў на ўсходзе. Зараз прыйшоў час прааналізаваць і абмеркаваць вопыт Еўропы і Савецкага Саюзу ў барацьбе з крызісам ва ўсіх яго формах у мінулым і сучасным.

Працэс зменаў ва Усходняй Еўропе, пачынаючы з падзення камунізму ў пачатку 1980 гг., далучэнне 10 усходнееўрапейскіх краін да Еўрапейскага звязу і працяг працы па еўрапейскай інтэграцыі ў краінах былой Югаславіі дэмаструе, што настаў час для аналізу вопыту Усходняй Еўропы, Расіі і былога СССР. Тэма кангрэсу “Еўропа: крызіс і аднаўленне” дасць магчымасць прааналізаваць змены, якія адбыліся ў палітыцы, эканоміцы і сацыяльнай сферы, а таксама даследваць гісторыю Цэтральнай і Усходняй Еўропы, Расіі і краін былога СССР.

Дыскусіі, круглыя сталы і даклады па пытанях кангрэсу і па іншай тэматыцы, звязанай з Цэнтральнай і Усходняй Еўропай і славістыкай вітаюцца. Крайні тэрмін падачы прапаноў для дыскусій/ круглых сталоў 1 кастрычніка 2012 года і 14 верасня 2012 года для індывідуальных прапаноў.

Да ўдзелу ў кангрэсе асабліва вітаюцца прапановы ад маладых даследчыкаў і дактарантаў.

Ёсць магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку.

Прапановы павінны быць накіраваны на скрыню згодна з тэматыкай:

Больш інфармацыі можна знайсці тут www.euroiccees2013.org/