Стажыроўка Пола Селана для перекладчыкаў

Фев 26th, 2012 | By | Category: Акадэмічныя навіны

У стыпендыятаў ёсць магчымасць правесці ад 3 да 6 месяцаў пры Інстытуце гуманітарных навук (з ліпеня 2012 па чэрвень 2013 года) і пры гэтым працаваць над сваімі перакладамі. Яны атрымаюць штомесячную стыпендыю ў памеры 2.250,00 Еўра, якая дазволіць пакрыць усе выдаткі, звязаныя с пражываннем у Вене.

Інстытут гуманітарных навук прадастаўляе асабовы кабінет з доступам у Інтэрнет, унутраныя навукова-даследчыя магчамасці і іншыя адпаведныя крыніцы ў Вене.

Стыпендыяты будуць прымаць удзел у навуковых аб’яднаннях і іншых сферах дзейнасці Інстытута.

Заяўка на ўдзел

Заяўка падаецца на ангельскай абo нямецкай мове і складаецца з:

  • формы заявы (пампуйце тут: info.iwm.at/celan12.zip)
  • рэзюме з бібліяграфіяй перакладаў і іншых публікацый гэтага кшталту.
  • імя аўтара і назва яго работы, якую будзеце перакладаць (на мове арыгінала), а таксама тлумачэнне свайго выбара.
  • дакладная колькасць старонак
  • кантракт обо ліст аб намерах з аўтарам твора.
  • пацверджанне, што перакладчык/выдаўца мае права на правядзенне перакладу і яго публікацыю.
  • плануемая дата публікацыі пераклада.
  • інфармацыю аб праграме выдавецтва

Падрабязней глядзіце тут

Канчатковы срок падачы заявак: 25 Сакавіка 2012

Заяўкі дасылаць па адрасе:

Institut für die Wissenschaften vom Menschen

Fellowship Coordinator

Spittelauer Lände 3

1090 Wien

Аustria

Копіі прымаюцца па электроннай пошце на адрас:

fellowships@iwm.at

Загаловак (Тэма):

Paul Celan Fellowships

Заяўкі дасылаць ў фармаце pdf файлаў.

Стыпендыяты будуць абвешчаны па выніках рашэння журы увесну 2012 года.

adukacyja.info

Tags: